Издательство Мастацкая лiтаратура


Издательство «Мастацкая літаратура» было образовано в 1972 году на основе редакций художественной и детской литературы издательства «Беларусь». Это было время, когда интеллектуальный и эстетичный уровень общества требовал издания огромного количества художественной литературы различных...

Сортировать по: Показывать:

Выбрать всё    Майстар i Маргарыта [Мастер и Маргарита be] 752K, 324 с. (пер. Жук)   (скачать) - Булгаков

«Майстар і Маргарыта» — сваеасаблівая форма філязофскага раману, дзе сумешчаны гісторыка-легендарны, сучасна-бытавы і містыка-фантастычны пляны дзеяньня. У ім адлюстравана складанасьць жыцьця, вечная барацьба сіл стварэньня і разбурэньня.

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці [be] 1241K, 308 с.   (скачать) - Короткевич

Кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха»

Шорохи чужой планеты 57K, 17 с. (пер. Гоголин)   (скачать) - Шитик

Просматривая отчет экспедиции, изучавшей планету в системе Лаланда, Балачан находит упоминания о странных шорохах, причина которых так и остались не выясненой. Стремясь разгадать тайну, он добивается отправки на планету новой экспедиции... 

Трэба дома бываць часцей... [be] 889K, 340 с.   (скачать pdf) - Бородулин

У аднатомнік народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна «Трэба дома бываць часцей...» увайшлі лепшыя радкі лірыкі. Радзіма, паганскія карані беларусаў, каханне і смерць, жыццё ва ўсіх ягоных нечаканасцях, роспач і зварот да Бога — усё гэта ў паэзіі Рыгора Барадуліна.

Аратай, які пасвіць аблокі [be] 2M, 165 с.   (скачать pdf) - Бородулин

Ларыса Геніюш, Уладзімір Дубоўка, Васіль Быкаў, Яўгенія Янішчыц – усе гэтыя ды многія-многія іншыя постаці знайшлі сваё месца ў зборніку эсэ і літаратураных замалёвак Рыгора Барадуліна. Кнігу паэта складаюць артыкулы пра творчасць выдатных пісьменнікаў. У другім раздзеле аўтар успамінае тых, з кім сябраваў і працаваў, сустракаўся і жыў побач — у маленстве, маладосці, у літаратуры; гэта слынныя дзеячы культуры, землякі і сябры. Паклонам народнай мудрасці Ушаччыны з’яўляецца падборка «Здубавецця», якая таксама увайшла ў зборнік. Ды інакш і быць не магло, бо народнае дасціпнае, трапнае слова – неад’емная частка жыцця і творчасці паэта, а гэтая кніга, перадусім пра яго самога, паказанага праз сустрэчы, сяброўствы, размовы.

Амплітуда смеласці [be] 730K, 111 с.   (скачать pdf) - Бородулин

Вершы, эпіграмы, гумарэскі складаюць зборнік Рыгора Барадуліна “Амплітуда смеласці”. Тут вершы пра родную зямлю, пра тыя праблемы. што хвалююць сучасніка, а таксама нізкі вершаў пра Балгарыю і Чэхію. «Загоншчыкі славы» — у гэтым раздзеле вясёлыя вершы і гумарыстычная паэма. Паэму гэтую сам аўтар акрэсліў, як наравістую і назваў «Смаргонская акадэмія». Назва п'есы абраная невыпадкова, ды і не з'яўляецца яна аўтарскай. У беларускай энцыклапедыі чытаем: «Смаргонская акадэмія», жартоўная народная назва промыслу лавіць і дрэсіраваць мядзведзяў, заснаванага князямі Радзівіламі ў семнаццатым стагоддзі ў Смаргоні, што ў Гарадзенскай вобласці, а таксама адна са школ беларускіх скамарохаў.

Маўчанне перуна [be] 628K, 282 с.   (скачать pdf) - Бородулин

Кніга Рыгора Барадуліна «Маўчанне перуна» пра клопат нашага дня, пра гераічнае мінулае партызанскай Ушаччыны, пра адвечнае пачуццё, якое каханнем завецца. Раздзел «У суаўтарстве з Гудзонам» — вынік паездкі ў ЗША, дзе паэт прымаў удзел у рабоце XXXIX сесіі Генеральнай Асамблеі ААН

Першая кніга [Дзённікі. Сшыткі. З запісных кніжак] [be] 835K, 169 с.   (скачать pdf) - Мележ

«Першая кніга» Івана Мележа — гэта сапраўды самая першая кніга пісьменніка, якая пісалася на фронце і ў шпіталях маладым салдатам Іванам Мепежам. Дзённікі і запісныя кніжкі, праз многа год сабраныя ў адно цэлае — хвалюючая кніга не толькі пра лёс юнака на вайне, але і пра вялікі народны подзвіг.

Сатанінскі тур [be] 1449K, 300 с.   (скачать pdf) - Шамякин

У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўключана пяць аповесцей. Напісаны яны ў апошнія два гады — у наш складаны i супярэчлівы час нацыянальнага адраджэння i эканамічнага развалу. Сюжэтныя калізіі i вобразы людзей разгледжаны аўтарам у сучасным жыцці. Усе аповесці вострасюжэтныя, падзеі ў ix разгортваюцца дынамічна.

Кароль у Нясвіжы. 1784; Апошняя са слуцкіх князёў [be] 1934K, 334 с. (пер. Кенько)   (скачать pdf) - Крашевский

Чарговае выданьне з серыі “Скарбы сусьветнай літаратуры” прысьвечанае перакладам пачнальніка жанру раманаў у польскай літаратуры Юзафа Крашэўскага. Увазе чытача прадстаўленыя два раманы польскага пісьменьніка заснаваныя на фактах беларускай гісторыі. У аповесці "Кароль у Нясвіжы. 1784" расказваецца пра паездкуна сейм у Горадню ў 1784 годзе апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Падчас гэтага падарожжа кароль спыняўся на начлег у маёнтках мясцовай шляхты. Караль Радзівіл запрасіў Панятоўскага ў Нясвіж і наладзіў яму там пышны прыём, жадаючы пахваліцца сваім багаццем. Назва твора двухсэнсоўная: яе можна разумець як аповесць пра візіт караля ў Нясвіж, а ў падтэксце прачытваецца другі сэнс: хто ж сапраўды быў каралём у Нясвіжы? У аповесці "Апошняя са слуцкіх князёў" дзеянне адбываецца ў 1599-1600 гг.; у ёй праўдзіва паказана своеасаблівая "траянская вайна" з-за слуцкай нязёуны Соф'і Алелькавіч паміж прадстаўнікамі двух магнацкіх родаў Вялікага Княства Літоўскага — Крыштафам Радзівілам і Геранімам Хадкевічам.

Маці каралёў. Паперы Глінкі [be] 2158K, 430 с. (пер. Кенько)   (скачать pdf) - Крашевский

Гістарычныя аповесці Ю. Крашэўскага, з якімі беларускі чытач пазнаёміцца ўпершыню, нягледзячы на пэўныя адступленні ад рэчаіснасці, цікавыя як сваімі займальнымі сюжэтамі, гэтак і праўдзівымі апісаннямі. Пісьменнік выдатна валодаў гістарычным, этнаграфічным і побытавым матэрыялам. У серыі “Скарбы сусветнай літаратуры” беларускаму чытачу прапануюцца гістарычныя аповесьці Юзафа Крашэўскага прысьвечаныя старонкам беларускай гісторыі. У аповесці "Маці каралёў" разгортваюцца падзеі, звязаныя з жыццём апошняй жонкі польскага караля Ягайлы — Соф'і. Дзеянне твора абымае час ад 1421 г., калі Соф'і было 16 гадоў, і да 1434 г., калі яе старэйшы сын быў абраны польскім каралём. Крашэўскі згадвае ў аповесці пра тое, што паходзіла Соф'я з роду беларускіх князёў Гальшанскіх. Дзеянне аповесці "Паперы Глінкі" адбываецца ў другой папове XVIII ст. Галоўны герой аповесці — Караль II Станіслаў Радзівіл (Пане Каханку). Радзівіл стаяў у апазіцыі да апошняга караля Польшчы Станіслава Аўгуста Панятоўскага, праз гэта нават апынуўся ў эміграцыі, але, падтрыманы рускай царыцай Кацярынай II, вярнуў сабе маёнткі і пасаду віленскага ваяводы, пагадзіўся з каралём, але ўсё роўна ставіўся да яго непрыхільна. Юзаф Крашэўскі па праву называецца бацькам польска гістраычнай літаратуры, бо менавіта пад уплывам яго твораў напісаў свае занакамітыя гістарычныя раманы Генрык Сянкевіч.

Над Нёманам [be] 1833K, 338 с. (пер. Бутевич)   (скачать pdf) - Ожешко

Жыццё і дзейнасць Элізы Ажэшкі (1841-1910) цесна звязаны з Беларуссю. Яна жыла спачатку ў ваколіцах Гродна, а пасля ў самім горадзе, дзе знаходзіцца яе дом-музей. У час паўстання 1863 года была сувязной паўстанцкага атрада, асабіста знаёма з Ф. Багушэвічам. Водгулле паўстання адчуваецца і ў рамане “Над Нёманам”, напісаным у 1887 годзе ў Гродне. У ім узняты вострыя праблемы, якія не страцілі актуальнасці і сёння, -- уменне чалавека жыць у згодзе з прыродай і са сваім сумленнем, маральная адказнасць за свае дзеянні і ўчынкі, за вынікі працы на зямлі. Востра дыскутуецца праблема пакаленняў, прывязанасці да роднага краю і вернасці бацькоўскаму дому. Асаблівае месца займае тэма кахання. Раман упершыню выдаецца на беларускай мове.

Даўняе сонца [be] 769K, 217 с.   (скачать pdf) - Бичель

Зборнік найбольш поўна прадстаўляе творчасць лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы сучаснай беларускай паэтэсы Дануты Бічэль-Загнетавай. Яе лірычная гераіня здольна на глыбокае каханне, на высокае гарэнне, на рашучыя ўчынкі. Ей уласціва высока ўздымацца i падаць у прадонне трагічных перажыванняў. Але ёсць неаспрэчныя жыццёвыя вартасці, якія вяртаюць яе дапрацавітай стрыманасці,— родныкрай, маці, сябры, народ, яго нацыянальныя героі, яго мова. Адсюль непарыўная сувязь з чалавецтвам, сусветам, хваляванне за мірнае жыццё на планеце.

А на Палессі [be] 440K, 84 с.   (скачать pdf) - Бичель

Жанравыя асаблівасці новай кнігі паэткі вызначаны лірычнымі вершамі і гістарычнымі баладамі. Данута Бічэль-Загнетава з усёй уласцівай ёй эмацыянальнасцю і паэтычным імпэтам не проста даследуе, а літаральна жыве беларускай гісторыяй. Паэтку захапляюць выдатныя асобы мінуўшчыны — Ефрасіння Полацкая. Усяслаў Чарадзей, Кастусь Каліноўскі... У вершах шырока выкарыстана лексіка народных гаворак.

Браткі [be] 489K, 135 с.   (скачать pdf) - Бичель

Вершы і паэмы Дануты Бічэль-Загнетавай усхвалява ныя і праўдзівыя, поўныя павагі да чалавека працы, да роднай Беларусі, яе светлай будучыні і гераічнага міну лага. У зборнік увайшло лепшае з напісанага паэтэсай больш чым за дваццаць гадоў творчага жыцця.

Снапок [be] 730K, 228 с.   (скачать pdf) - Бичель

У кнігу выбранага «Снапок» укладзены вершы з адзінаццаці зборнікаў. Паэтэсе ў жыцці пашэнціла на сяброўства з вялікімі жанчынамі Беларусі — Ларысай Геніюш і Зоськай Верас. У заходняй вёсцы Біскупцы ды ў другіх вёсках і мястэчках Гародзеншчыны яшчэ не высахлі крынічкі словаў і вобразаў, а Гародня спрыяе ўсё давесці да толку. Зборнік збіраўся шчыра і любоўна.

Дрэва для райскай птушкі [be] 678K, 272 с.   (скачать pdf) - Боровикова

Кніга лірыкі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, вядомай пісьменніцы Раісы Баравіковай «Дрэва для райскай птушкі» — гэта вынік шматгадовай працы ў літаратуры тонкага лірыка, філосафа, грамадскага дзеяча і проста жанчыны, якая кахае і хоча быць каханай.

Рамонкавы бераг [be] 237K, 41 с.   (скачать pdf) - Боровикова

Аўтар з цяплом i пранікнёнасцю піша аб роднай Беларусі, аб добрым праменным свеце чалавечых узаемаадносін, аб дружбе i каханні. Уражанні юнацтва, роздум аб сэнсе жыцця, аб пошуках свайго месца ў ім робяць вершы Баравіковай цікавымі i запамінальнымі.

Такое кароткае лета [be] 321K, 59 с.   (скачать pdf) - Боровикова

«Такое кароткае лета» — трэцяя кніга вершаў Раісы Баравіковай. Яе склалі вершы апошняга часу. Кніга складаецца з двух раздзелаў. У першым — роздум лірычнай гераіні пра час, пра чалавечы абавязак перад Радзімай, сваім народам. У другім — доля жанчыны, пошук чалавечага шчасця, уменне распарадзіцца ім. Сюды ўвайшлі вершы інтымна-лірычнага плану, ёсць тут чаканне i ростань закаханых.

Сад на капялюшыку каханай [be] 985K, 469 с.   (скачать pdf) - Боровикова

Усім вядомы біблейскі сюжэт: Бог стварыу райскі сад, пасяліў у ім Адама i Еву... Еву спакусіў Гад, пасля чаго забаронены плод пакаштаваў i Адам, але гаворка ў дадзеным выпадку не пра грэх, а пра тое, што на Зямлі ў кожнага з нас ёсць свой сад. Для лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова i Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы вядомай паэтэсы Раісы Баравіковай гэты сад — «Сад на капялюшыку каханай». Які ён, хай мяркуе чытач. Раіса Баравікова належыць да пасляваеннага пакалення беларускіх пісьменнікаў. У друку выступае з 1960 г. Працуе ў жанры паэзіі, прозы i драматургіі. У яе творах дамінуе лірычны пачатак, асабліва гэта тычыцца вершаў, пра якія можна сказаць «Тысяча i адна ноч» кахання. Знакамітая паэтэса — лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова i Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы.

Слухаю сэрца [be] 343K, 51 с.   (скачать pdf) - Боровикова

«Слухаю сэрца» — другая кніга паэзіі Раісы Баравіковай. У зборнік увайшлі вершы i паэма, напісаныя за апошнія некалькі гадоў. Паэтэса імкнецца раскрыць духоўны свет маладога сучасніка — неспакойнага творцы сённяшніх i будучых дзён. Сярод жытоў, сярод лясоў, сярод знаёмых i сяброў не звычай, не падман жыцця —- гарачы подых пачуцця! Іду ў жыты, іду ў лясы паслухаць птушак галасы, але чаму не чую я вясёлай песні салаўя? Чаму, чаму маўчыць пяюн, тады, як птушка Гамаюн перабірае срэбра кос, i мараю сячэ наўскос, i абуджае мае сны, з гадоў далёкіх даўніны мяне ў мінулае заве, туды, дзе вобраз твой жыве. Дзе ззяе сумны Казярог, як скрыжаванне дзвюх дарог, кахання нашага святло сузор'ем квеценным лягло. Я верыць здрадзе не хачу! Стрымаю боль, перамаўчу, у нетрах золкай пустаты гаючае шукаю: «Ты!»

Каханне [be] 432K, 87 с.   (скачать pdf) - Боровикова

Каханне — самае цудоўнае і трапяткое пачуццё, у якім чалавек выпрабоўваецца на вернасць, сумленнасць і высакароднасць. Кожны матыў, кожны вобраз кнігі адлюстроўвае самыя тонкія адценні закаханай душы. На завяршэнне зборніка пададзены лірычны цыкл «Саламея», прысвечаны вядомай славянскай асветніцы XVIII стагоддзя Саламеі Русецкай-Пільштыновай.

Роднасць [Выбраныя пераклады са славянскіх паэтаў] [be] 932K, 366 с. (пер. Гилевич)   (скачать pdf) - Гилевич

У зборнік увайшлі пераклады з рускай, украінскай, балгарскай, славенскай, сербскай, харвацкай, чарнагорскай, баснійскай, польскай і сербалужыцкай паэзіі — паэзіі братніх славянскіх народаў, паяднаных гістарычным адзінствам культур і лёсу.

Світальныя птушкі [be] 944K, 120 с.   (скачать pdf) - Зуёнок

Новая паэтычная кніга Васіля Зуёнка адзначана імкненнем адкрыць для сябе і для іншых складаны свет сучасніка. Лірычны герой паэта востра адчувае з'явы жыцця, сваю адказнасць перад ім. Настрой многіх вершаў Васіля Зуёнка падсвечаны ўсмешкай, гумарам, іроніяй.


Зарегистрируйтесь / залогиньтесь для выкачки нескольких книг одним файлом, коллаборативной фильтрации и других удобств.

Страницы

X