Сяргей Мікалаевіч Запрудскі

Биография

Сяргей Мікалаевіч Запрудскі (нар. 9 жніўня 1957, в. Калініна Менскага раёну Менскай вобласьці) — беларускі мовазнавец, у 2005 -- 2010 старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Кандыдат філялягічных навук (1989), дацэнт (1997).

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1983, спэцыяльнасьць «беларуская і расейская мовы і літаратуры»). У 1983—1986 вучыўся ў асьпірантуры Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі па спэцыяльнасьці «Славянскія мовы (заходнія і паўднёвыя)». У 1986—1990 працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела агульнага і славянскага мовазнаўства Інстытуту мовазнаўства АН Беларусі. У 1989 абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Сербскахарвацка-беларускія лексічныя адпаведнікі». У 1990—1991 працаваў старшым выкладнікам Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту. З 1991 па сакавік 1997 — рэдактар аддзела крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман», займаўся літаратурнай крытыкай. З 1997 — дацэнт катэдры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Кола навуковых інтарэсаў — гісторыя беларускай літаратурнай мовы, гісторыя беларускага і славянскага мовазнаўства, моўныя кантакты, моўная палітыка, сацыяльная псыхалёгія мовы, замежная беларусістыка. Удзельнік XII, ХІІІ і XIV Міжнародных зьездаў славістаў (Кракаў, 1998; Любляна, 2003, Охрыд, 2008), IV i V кангрэсаў украіністаў (Адэса, 1999, Чарнаўцы, 2002). З дакладамі па беларусістыцы выступаў у Аўстрыі, Вугоршчыне, ЗША, Македоніі, Нямеччыне, Польшчы, Славеніі, Чэхіі, Украіне, Францыі.

Старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (2005—2010). Чалец Міжнароднай асацыяцыі украіністаў. У 1991—1993 — сакратар камісіі па ўдасканаленьні правапісу Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (прапанавала рэкамэндацыі; надрукаваныя ў газэце «Наша слова», 1993. № 15).



Показывать:

Книги на прочих языках


Редактор

Вне серий

X