Стары чалавек і мора (fb2)

Эрнест Миллер Хемингуэй Переводчик: Павел Аркадзевіч Марціновіч
Стары чалавек і мора [The Old Man and the Sea be] 250K, 63 с.   (скачать)
издано в 1997 г.
Добавлена: 23.05.2013

Аннотация

1953

Аповесць «Стары чалавек і мора» (1952) сусветна вядомага амерыканскага пісьменніка Эрнэста Хемінгуэя стала вырашальным аргументам у прысуджэнні яму Нобелеўскай прэміі (1954). Амаль два дзесяцігоддзі спатрэбілася аўтару для стварэння гэтага шэдэўра. Першым подступам да тэмы аповесці стаў нарыс «На блакітнай вадзе. Гальфстрымскае пісьмо», апублікаваны яшчэ ў красавіку 1936 года. У ім пісьменнік апавядаў пра старога, які рыбачыў у моры і злавіў велізарную рыбіну марліна, з якой змагаўся некалькі дзён, пакуль падцягнуў да лодкі, а таксама пра тое, як яго здабычу разарвалі акулы. Гэта была аснова сюжэта аповесці, які дапоўніўся шматлікімі дэталямі, а галоўнае, узбагаціўся глыбокім філасофскім зместам. У 1951 годзе, калі аповесць «Стары чалавек і мора» была закончана, Э. Хемінгуэй напісаў выдаўцу: «Гэта — проза, над якой я працаваў усё сваё жыццё, якая павінна быць лёгкай, простай і лаканічнай і ў той жа час перадаваць усе змены бачнага свету і сферы чалавечага духу».
Гэтая гісторыя аб старым рыбаку Санцьяга, аб яго змаганні з велізарнай меч-рыбай, дзякуючы майстэрству Хемінгуэя, не перастае захапляць і здзіўляць не адно пакаленне чытачоў.




Впечатления о книге:  

Оглавление


    Прочитавшие эту книги читали:
    X